На МКАД ля “Экспабела” фура збіла пешаходаў
11.03.2018 15:49
—
Разное

Фота з архіву
На МКАД ля “Экспабела” фура збіла пешаходаў. Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на ДАІ Мінаблвыканкама, дарожнае здарэнне адбылося сёння на 9-м кіламетры трасы М-3 (Мінск-Віцебск) на нерэгуляваным пешаходным пераходзе.
Кіроўца на фуры з польскімі нумарамі не справіўся з кіраваннем падчас выезду з кальцавой, дапусціў занос машыны і выскачыў на раздзяляльную паласу, дзе былі пешаходы. Два чалавекі атрымалі цялесныя пашкоджанні, аднаго з пацярпелых даставілі ў лякарню.
Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца фуры зрабіў экстранае тармажэнне, бо яго падразаў легкавік. ДАІ ладзіць праверку па факце здарэння.