У Гомелі абрынуўся дах коўзанкі: траўмаваныя пяць чалавек
11.03.2018 10:52
—
Разное

Фота: МНС
У Гомелі абрынуўся дах крытай коўзанкі, пяць чалавек атрымалі траўмы. Як паведамляе на сваім сайце Гомельскае абласное ўпраўленне МНС, здарэнне адбылося 10 сакавіка ў 18.37 на скрыжаванні вуліц Рэчыцкая шаша і Косарава.
Мяккі дах коўзанкі не вытрываў снегу, разарваўся і абрынуўся. Траўмы атрымалі трое дарослых і двое дзяцей. Усе яны былі дастаўленыя ў лякарню, чацвярых адпусцілі дадому. Пазней МНС паведаміла ў сваім Твітэры, што адна жанчына застаецца пад назіраннем медыкаў.