“Беларуськалій” назваў імёны супрацоўнікаў, якія трапілі пад завал у шахце

Источник материала:  
10.03.2018 12:35 — Разное
“Беларуськалій” назваў імёны супрацоўнікаў, якія трапілі пад завал у шахце
Фота з адкрытых крыніцаў

Прадпрыемства “Беларуськалій” назвало імёны сваіх супрацоўнікаў, якія трапілі пад завал у шахце. Гэта машыніст горных вымальных машын Іваноў Максім Анатольевіч, 1973 года нараджэння і горнарабочы ачышчальнага забою Валькоў Дзмітрый Анатольевіч, 1985 года нараджэння. Паводле інфармацыі, змешчанай на сайце прадпрыемства, мужчын дагэтуль не знайшлі.

Інцыдэнт здарыўся ўвечары 9 сакавіка, калі адбывалася засечка на тэхналагічную збойку 22-б заходняга слупа гарызонту -620м. Парода раптоўна абрынулася і пры гэтым адбыўся выкід солі і газу. Інтэнсіўнасць выкіду склаkа каля 600 м³ горнай масы. Праходніцкі камбайн і самаходны вагон, у якіх было двое работнікаў, апынуліся цалкам засыпанымі выкінутай пародай.

Створаная камісія па расследаванні прычын здарэння. Расчыстка завалу працягваецца.

←Белорусские паралимпийцы завоевали 4 медали на старте Игр в Пхенчхане

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика