Дваіх шахцёраў “Беларуськалія”, якія трапілі пад завалы, пакуль не знайшлі
10.03.2018 10:09
—
Разное

Фота з адкрытых крыніцаў
Дваіх шахцёраў, якія апынуліся пад заваламі на рудніку “Беларуськалія”, пакуль не знайшлі. Пра гэта паведамляе TUT.by са спасылкай на неназваную крыніцу. Паводле крыніцы, цяпер ідуць працы і робяцца раскопкі. Людзі могуць быць пад заваламі, або па-за імі.
Нагадаем, што надзвычайнае здарэнне на “Беларуськаліі” адбылося ўвечары 9 сакавіка: у шахце на тэрыторыі 3-га рудаўпраўлення адбыўся абвал пароды з выкідам газаў метану і солі з масіву. Работнікі ваенізаванай горнавыратавальнай часткі прадпрыемства зрабілі захады па разгазаванні ўчастка, на якім заставаліся людзі.