У Мазыры мужчыне прабіла нагу рашоткай ад пліты — выклікалі МНС
09.03.2018 11:51
—
Разное

Фота: МНС
У Мазыры МНС ратавала мужчыну, якому прабіла нагу рашоткай ад газавай пліты. Здарэнне адбылося раніцай 9 сакавіка ў прыватным доме па 2-м зав. Заслонава, паведамляе прэс-служба Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС. Мужчына 1970 года нараджэння выпадкова наступіў нагой на кручок рашоткі газавай пліты — кручок прабіў нагу.
Выратавальнікі вызвалілі нагу ад рашоткі, пасля чаго пацярпелага перадалі медыкам. Яго адвезлі ў лякарню, каб там дастаць іншароднае цела з пяткі.