ДТЗ з лабавым сутыкненнем пад Светлагорскам: двое загінулых
08.03.2018 13:26
—
Разное

Фота: ТК "Ранак"
Дарожная аварыя з двума загінулымі здарылася ўвечары 7 сакавіка пад Светлагорскам на трасе Р-31. Як паведамляе тэлекампанія Ранак, адбылося лабавое сутыкненне аўтамабіля Land Rover і мікрааўтобуса Mercedes.
Загінулыя— двое мужчын, яны былі пасажырамі Land Rover. Яшчэ шэсць чалавек дастаўленыя ў лякарню, двое з іх у рэанімацыі.
Аварыю расследуюць, распачатая крымінальная справа.