У Віцебску на пажары загінулі два чалавекі
08.03.2018 11:26
—
Разное

Архіўнае фота
Два чалавекі загінулі на пажары ў Віцебску. Здарэнне адбылося сёння раніцай — паведамленне пра пажар у доме па праспекце Будаўнікоў паступіла ў МНС каля 9.00.
На месцы здарэння пажарныя ўратавалі мужчыну. Яго даставілі ў лякарню, пагрозы жыццю няма. Але ў кватэры, дзе адбылося ўзгаранне, знайшлі мёртвых жанчыну і яе дарослага сына.
Інцыдэнт расследуюць прадстаўнікі Следчага камітэта і іншыя эксперты, паведамляе БЕЛТА.