У Мінску затапіла вуліцу Гарэцкага насупраць гіпермаркета "Гіпа"

Источник материала:  
07.03.2018 15:23 — Разное
У Мінску затапіла вуліцу Гарэцкага насупраць гіпермаркета "Гіпа"
Фота са старонкі Ірыны Антонавай ў фэйсбуку

На сталічнай вуліцы Гарэцкага затапіла праезную частку насупраць гіпермаркета "Гіпа", піша партал tut.by

Намеснік кіраўніка адміністрацыі Фрунзенскага раёна Дзяніс Драпей паведаміў, што каля 12.50 на гэтым участку прарвала трубаправод халоднага водазабеспячэння. Спецыялісты ўжо спынілі ўцечку вады. Раённы Рамааўтадар кантралюе, каб вада не намярзала на праезнай частцы.

Чыноўнік дадаў, што на месцы здарэння працуюць помпы. Ён паабяцаў, што да канца дня аварыя будзе ліквідаваная. "Не думаю, што будуць нейкія адключэнні", — дадаў Драпей. 

На ўчастку таксама працуе ДАІ, якая арганізуе рух па гэтым участку.

←Полет над трассой: в результате ДТП автомобиль пролетел в воздухе 60 метров

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика