У Кобрынскім раёне аўтамабіль праляцеў у паветры каля 60 метраў (відэа)
07.03.2018 12:17
—
Разное

Здымак з архіву. Фота: Delfi
У Кобрынскім раёне аўтамабіль праляцеў у паветры каля 60 метраў. Здарэнне адбылося каля 17-й гадзіны ў аўторак, 6 сакавіка, на трасе М-1 “Брэст — Мінск — мяжа Расійскай Федэрацыі”.
Як інфармуе прэс-служба ДАІ Брэсцкай вобласці, аўтамабілем “Рэно Кліа” кіраваў 52-гадовы жыхар Брэста. Ён рухаўся з боку Бярозы ў накірунку абласнога цэнтра. На 68-м кіламетры аўтадарогі ён не саўладаў з кіраваннем, аўтамабіль з’ехаў на абочыну, дзе сутыкнуўся з асвятляльным слупом. Пасля гэтага машына літаральна паляцела ў кювет. Мяркуецца, што кіроўца мог заснуць, што і стала прычынай здарэння.
Траўмы атрымала 25-гадовая жыхарка Брэста, якая ехала ў якасці пасажыра. Яе шпіталізавалі ў Кобрынскую цэнтральную раённую бальніцу.