У Наваполацку на Заходняй Дзвіне 2 дзяўчынкі праваліліся пад лёд, адна патанула
06.03.2018 18:53
—
Разное

Здымак з архіву. Фота: Bymedia.net
У Наваполацку на Заходняй Дзвіне дзве дзяўчынкі праваліліся пад лёд. Трагічнае здарэнне адбылося ўдзень 6 сакавіка. Дзеці гулялі на беразе, а пасля выйшлі на лёд, які пад іх нагамі праламіўся. Адна з дзяўчынак (2007 года нараджэння) знікла пад вадой, у другой у вадзе апынуліся толькі ногі, яе выратавалі і шпіталізавалі, паведаміла БЕЛТА афіцыйная прадстаўніца УСК па Віцебскай вобласці Святлана Сахарава.
Цела патанулай дзяўчынкі пакуль не знайшлі. На месцы працавалі праваахоўнікі, якія высвятлялі ўсе абставіны здарэння.