У Гомельскай вобласці выявілі 19 фактаў падробкі дакументаў кіроўцы
05.03.2018 20:59
—
Разное
Здымак з архіву. Фота: sb.by
У Гомельскай вобласці з пачатку 2018 года супрацоўнікі ДАІ выявілі 19 фактаў падробкі дакументаў кіроўцы. Па 8 з іх распачалі крымінальныя справы, паведамляе сайт sb.by.
Калі ў ДАІшнікаў выклікаюць падазрэнне дакументы, напрыклад, пячатка на сертыфікаце аб праходжанні дзяржаўнага тэхагляду, яны перадаюць іх на экспертызу. У шэрагу выпадкаў эксперт пацвярджае: пячатка падробленая. Уладальніку такога дакумента пагражаюць грамадскія працы, штраф, альбо абмежаванне волі на тэрмін да 2 гадоў.