40-гадовы пінчук забіў маці і тры ночы паліў яе цела ў печы

Источник материала:  
05.03.2018 15:29 — Разное
40-гадовы пінчук забіў маці і тры ночы паліў яе цела ў печы
Фота: pixabay.com

Пінскі міжраённы аддзел Следчага камітэта расследуе абставіны забойства састарэлай жыхаркі Пінска.

26 лютага ў Пінскі ГАУС звярнуўся 40-гадовы мясцовы непрацуючы жыхар. Мужчына паведаміў, што яго маці знікла без вестак. Ён дадаў, што на пачатку лютага яго 75-гадовая маці забрала свае рэчы і сышла ў невядомым кірунку.

Следчыя высветлілі, што знікненне жанчыны можа мець крымінальны характар.

Каоі пінчука апыталі паўторна, ён распавёў, што ў ноч з 3 на 4 лютага падчас сваркі штурхнуў маці, у выніку чаго тая стукнулася галавой аб сметніцу. Увечары ён выявіў, што маці памерла. Спалохаўшыся, мужчына за тры ночы спаліў цела ў печы, што стаіць у доме.

На яго пачалі крымінальную справу за забойства. Пінчука затрымалі і змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання. Раней мужчына судзімы не быў.

←"Спорт - это большая политика, это идеология". С чего начнет новый министр спорта

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика