Пры выбуху газу ў польскай Познані часткова абрынуўся дом
05.03.2018 10:29
—
Разное
Фота: epoznan.pl
У чатырохпавярховым доме ў польскай Познані адбыўся выбух. Пры гэтым абрынулі тры паверхі будынка. Як інфармуюць польскія СМІ, здарэнне адбылося 4 сакавіка.
Паводле папярэдніх звестак, у доме адбыўся выбух бытавога газу. Падчас інцыдэнту ў кватэрах знаходзіліся больш за 40 чалавек. Чатыры чалавекі загінулі, больш за 20 пацярпелі.
Пацярпелых і эвакуяваных жыхароў на два тыдні пераселяць у часовыя жылыя памяшканні.