У ДТЗ пад Лепелем загінулі прадстаўніцы кіраўніцтва федэрацыі плавання
02.03.2018 15:13
—
Разное
![У ДТЗ пад Лепелем загінулі прадстаўніцы кіраўніцтва федэрацыі плавання](http://www.21.by/pub/news/2018/03/1519997435222701.jpg)
Жанна Ісаеня і Таццяна Жукава. Фота: blrswimming.by
Стала вядома, што ў жахлівай аўтааварыі пад Лепелем загінулі дзве прадстаўніцы кіраўніцтва Беларускай федэрацыі плавання. Гэта — выканаўчы дырэктар Жанна Ісаеня і генеральны сакратар Таццяна Жукава. Яны вярталіся са спаборніцтваў у Наваполацку, паведамляе БЕЛТА.
Як інфармавала Еўрарадыё, увечары 1 сакавіка на 139-м кіламетры аўтадарогі Мінск — Віцебск Geely, у якім былі дзве жанчыны, выехаў на паласу сустрэчнага руху і трапіў пад фуру. Адна з пацярпелых памерла на месцы ад атрыманых траўмаў, іншая — праз паўтары гадзіны ў бальніцы. Па факце аўтааварыі распачатая крымінальная справа.