У суботу ў Беларусі прагназуецца моцны снег
02.03.2018 12:54
—
Разное
Фота: Мінск-навіны
Раніцай і ўдзень у суботу, 3 сакавіка, на ўсходзе Беларусі прагназуецца моцны снег, на дарогах магчымыя снежныя заносы. З гэтай нагоды сіноптыкі аб’явілі на 3 сакавіка аранжавы ўзровень небяспекі. Па большай частцы тэрыторыі краіны — снег, месцамі завіруха. Вецер будзе паўночна-ўсходні, 5-10 метраў за секунду, з парывамі да 14 метраў.
Што да тэмпературы паветра, то ў начныя гадзіны яна складзе 12-18 градусаў марозу (пры праясненнях — ад -19 да -22), у дзённыя гадзіны — ад -4 да -9 градусаў (на Гомельшчыне — ад 0 да -3 градусаў), інфармуе БЕЛТА.