Аўтобус і таксоўка сутыкнуліся ў Брэсце
01.03.2018 10:41
—
Разное

Фота: gaibrest.by
ДТЗ з удзелам аўтобуса і таксоўкі адбылося ў Брэсце 28 лютага каля 12 гадзін 13 хвілін, піша gaibrest.by.
Паводле папярэдняй інфармацыі, 26-гадовы брэстаўчанін на аўтамабілі "Таёта Прыус" ехаў па вуліцы Сяброўскай у напрамку вуліцы Чырвонасцяжнай. На скрыжаванні з кругавым рухам "Таёта" пераязджала з левай у правую паласу руху. Пры гэтым таксовец не саступіў дарогу аўтобусу "МАЗ", якім кіраваў 53-гадовы брэстаўчанін. Аўтобус рухаўся ў спадарожным кірунку па правай паласе.
Пры сутыкненні аўтобуса і таксоўкі пацярпела 63-гадовая пасажырка аўтобуса. З рознымі траўмамі яе шпіталізавалі ў Брэсцкую гарадскую лякарню хуткай дапамогі.
Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.