Жыхарка Столінскага раёна замерзла на ганку сяброўчынага дома
28.02.2018 11:49
—
Разное
Фота: pixabay.com
На ганку сяброўчынага дома замерзла ў ноч на 28 лютага жыхарка Столінскага раёна Брэстчыны. Пра няшчансы выпадак агенцтву БЕЛТА паведаміў афіцыйны прадстаўнік УУС Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Дучэнка.
Паводле папярэдняй інфармацыі, 50-гадовая жыхарка працоўнага пасёлка Рэчыца напярэдадні ўвечары выпівала разам з сужыцелем. У нейкі момант яны пасварыліся. Жанчына пакрыўдзілася і сышла з дому ў адной сарочцы. Яна пайшла на суседнюю вуліцу да сяброўкі, каб там пераначаваць.
Мяркуюць, што жанчына грукалася ў дзверы, але ёй не адчынілі, бо час быў позні. Верагодна, жанчына прысела адпачыць, заснула і замерзла насмерць.
Яе цела каля сёмай гадзіны раніцы знайшла сяброўка.
Следчы камітэт праводзіць праверку па гэтым факце.