На "Белшыне" перакуліўся трохтонны пагрузчык, кіроўца загінуў
28.02.2018 12:39
—
Разное
Фота: komkur.info
Трагічнае здарэнне адбылося каля гадзіны ночы на 28 лютага на бабруйскім ААТ "Белшына", піша мясцовае выданне "Коммерческий курьер".
Па словах работнікаў прадпрыемства, пяцітонны пагрузчык мусіў вывезці з прадпрыемства партыю пакрышак. Але тэхніка затрымалася з-за снегу і наледзі.
На дапамогу загрузлай тэхніцы адправілі яшчэ адзін пагрузчык — трохтонны. За яго рулём быў 36-гадовы кіроўца. Падчас буксіроўкі кола лягчэйшага пагрузчыка трапіла ў снежную яму, і машына павалілася набок. Шыя кіроўцы апынулася заціснутай паміж дахам пагрузчыка і зямлёй. Мужчына памёр на месцы здарэння да прыезду хуткай.
Праверкай здарэння займаюцца следчыя Бабруйскага міжраённага аддзялення Следчага камітэта.