Беларус ехаў праз мяжу з прадметам, падобным да гранаты

Источник материала:  
26.02.2018 19:25 — Разное
Беларус ехаў праз мяжу з прадметам, падобным да гранаты
Фота: gpk.gov.by

Нечаканая знаходка трапілася мазырскім памежнікам зранку 25 лютага ў пункце пропуску "Аляксандраўка". На выездзе ва Украіну ў аўтамабілі "Peugeot", якім кіраваў грамадзянін Беларусі, у пальчатачным аддзяленні знайшлі прадмет, знешне падобны да гранаты, паведамляе сайт Памежнага камітэта.

Памежнікі адразу спынілі пропуск праз мяжу, ачапілі тэрыторыю аб'екта. Пра інцыдэнт былі паінфармаваныя супрацоўнікі падраздзялення па надзвычайных сітуацыях, органаў унутраных спраў, прадстаўнікі іншых структураў, а таксама калегі з Жытомірскага памежнага атрада.

Па выніках выбухатэхнічнай экспертызы спецыялісты зрабілі выснову, што знойдзены прадмет з'яўляецца сігнальным боепрыпасам.

На мужчыну пачалі праверку ў рамках Крымінальна-працэсуальнага кодэкса і Крымінальнага кодэкса за перавозку боепрыпасаў праз мяжу.  

←Без привязки к столетию БНР. В "Домашнем" на проспекте Независимости обновят кафетерий

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика