За выхадныя ў Мінску 6 чалавек атрымалі абмаражэнні
26.02.2018 10:43
—
Разное
Фота: Fotolia
За выхадныя ў Мінску 6 чалавек атрымалі абмаражэнні, чацвёра з іх шпіталізаваныя. На раніцу 26 лютага ў Бальніцы хуткай меддапамогі з абмаражэннямі знаходзяцца 11 чалавек, інфармуе агенцтва “Мінск-навіны”.
У бліжэйшую ноч у сталіцы чакаецца ад -14 да -16 градусаў.