Гібель дзяўчыны ў Dana Moll: рэзка зрабілася блага, не змаглі рэанімаваць
25.02.2018 12:46
—
Разное
![Гібель дзяўчыны ў Dana Moll: рэзка зрабілася блага, не змаглі рэанімаваць](http://www.21.by/pub/news/2018/02/1519559913782754.jpg)
Фота з адкрытых крыніцаў
Следчыя высвятляюць абставіны смерці 28-гадовай наведніцы гандлёвага цэнтра Dana Moll у Мінску. Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка ўпраўлення Следчага камітэта па Мінску Марыну Дранькову, здарэнне адбылося 24 лютага каля 17.30.
Дзяўчына, якая прыйшла ў гандлёвы цэнтр, раптам адчула сябе блага. Яна патэлефанавала знаёмаму і паведаміла пра сваё самаадчуванне. Той выклікаў таксоўку. Кіроўца суправаджаў дзяўчыну ў аптэку, але там яе самаадчуванне рэзка пагоршылася. Супрацоўнікі аптэкі і хуткай спрабавалі рэанімаваць наведніцу, але ўратаваць дзяўчыну не змаглі.
Цяпер следчыя вывучаюць запісы з камер відэаназірання, апытваюць знаёмых загінулай і сведкаў здарэння. Прызначаная судова-медыцынская экспертыза.