У Мінску некалькі дамоў засталіся без вады: прарвало трубаправод

Источник материала:  
24.02.2018 14:30 — Разное
У Мінску некалькі дамоў засталіся без вады: прарвало трубаправод
Ілюстратыўнае фота з адкрытых крыніцаў

У Мінску некалькі дамоў засталося без вады: на вуліцы Пятра Глебкі здарыўся прарыў трубаправода, паведамляе БЕЛТА. Факт аварыі пацвердзіў “Мінсквадаканал”. Цяпер на пашкоджаным участку працуюць аварыйныя брыгады, задзейнічаная тэхніка, у тым ліку экскаватар.

На час ліквідацыі аварыі жыхарам дамоў арганізавалі падвоз пітной вады. Без халоднага водазабяспячэння засталіся чатыры дамы. Колькасць дамоў, дзе адключылася гарачая вада, удакладняецца, але вядома, што лічба большая.

Праблемаў з цеплавымі сеткамі ў гэтым раёне няма, падача ацяплення не парушаная.

Прарывы водаправодаў нярэдка здараюцца на фоне моцных маразоў.

 

←4 необычных способа экономии

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика