На 24 лютага ў Беларусі з-за маразоў аб'явілі аранжавы ўзровень небяспекі
23.02.2018 22:06
—
Разное
![На 24 лютага ў Беларусі з-за маразоў аб'явілі аранжавы ўзровень небяспекі](http://www.21.by/pub/news/2018/02/1519441713249956.jpg)
Фота: БЕЛТА
На суботу, 24 лютага, у Беларусі з-за маразоў аб'явілі аранжавы ўзровень небяспекі. Уначы чакаецца ад -14 да -20 градусаў, аднак на поўначы будзе да 25-29 градусаў марозу, на поўдні — ад -9 да -13. Удзень прагназуецца ад -7 да -13 градусаў. Невялікі снег магчымы толькі ў паўднёвай частцы нашай краіны, інфармуе БЕЛТА.
ДАІ з-за моцных маразоў рэкамендуе кіроўцам устрымацца ад далёкіх паездак.