Калі далматынец укусіў за галаву дзіця, побач былі маці і бабуля

Источник материала:  
21.02.2018 10:15 — Разное
Калі далматынец укусіў за галаву дзіця, побач былі маці і бабуля
Здымак з архіву.

Сталі вядомыя падрабязнасці здарэння ў Наваполацку, дзе раніцай 19 лютага хатні сабака ўкусіў за галаву 8-месячнае дзіця. Як паведаміла БЕЛТА афіцыйная прадстаўніца УСК па Віцебскай вобласці Святлана Сахарава, маладая маці з дзіцём прыйшла ў госці да бабулі. У нейкі момант усе яны былі ў кухні, дзіця поўзала на падлозе. Далматынец раптоўна ўкусіў яго за галаву.

Першую дапамогу дзіцяці аказалі ў наваполацкай бальніцы, адкуль яго тэрмінова завезлі ў Віцебск у абласную клінічную бальніцу. Там у аддзяленні нейрахірургіі зрабілі аперацыю. Адзначаецца, што цяпер жыццю дзіцяці пагрозы няма.

Следчы камітэт праводзіць праверку. Ужо вядома, што на момант здарэння маці і бабуля былі цвярозыя, сабака мае ветэрынарны пашпарт, ён прышчэплены.

Раней паведамлялася, што ў дзіцяці былі пашкоджаныя косткі чэрапа і рэчыва галаўнога мозгу.

←15-летняя российская фигуристка установила мировой рекорд на Олимпиаде

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика