У Мінску сутыкнуліся аўтобус і тры легкавікі, ёсць пацярпелыя (фота)

Источник материала:  
20.02.2018 15:56 — Разное
У Мінску сутыкнуліся аўтобус і тры легкавікі, ёсць пацярпелыя (фота)
Фота: ДАІ Мінска.

У Мінску сутыкнуліся рэйсавы аўтобус і тры легкавікі. Здарэнне адбылося каля 8-й гадзіны раніцы 20 лютага на вуліцы Селіцкага. Renault Twingo на закругленні дарогі сутыкнуўся з Renault Laguna, які рухаўся ў спадарожным накірунку. Першы аўтамабіль адкінула на паласу сустрэчнага руху, дзе ён закрануў Citroen Xsara Picasso. Апошні легкавік сутыкнуўся з аўтобусам 61-га маршрута.

Як інфармуе агенцтва “Мінск-навіны”, у аўтааварыі пацярпела 36-гадовая жанчына-кіроўца Renault Twingo і яе сын (2012 года нараджэння), які знаходзіўся ў дзіцячым утрымліваючым прыстасаванні. БЕЛТА са спасылкай на ДАІ дадае, што ў іх закрытыя чэрапна-мазгавыя траўмы лёгкай ступені.

←В Минске столкнулись рейсовый автобус и три легковушки: пострадали женщина и ребенок

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика