Гродзенская шасцікласніца ўчадзела і патанула ў ванне
20.02.2018 13:06
—
Разное
Фота: grodnonews.by
Трагічнае здарэнне адбылося ў Гродне ўвечары 19 лютага. 12-гадовую дзяўчынку даставілі ў рэанімацыю абласной дзіцячай клінікі з дыягназам "стан пасляклінічнай смерці, утапленне, атручэнне чадным газам", піша газета "Гродзенская праўда".
Выявілася, што школьніца мылася ў сябе дома, папярэдне ўключыўшы газавую калонку. Мяркуецца, што дзяўчынка ўчадзела, страціла прытомнасць і захлынулася. Работнікі хуткай рэанімавалі яе і ў цяжкім стане шпіталізавалі. Аднак у першай палове дня ў аўторак стала вядома, што школьніца памерла.
Спецыялісты мяркуюць, што прычынай трагедыі магла стаць недастатковая цяга ў вентыляцыйным канале і дымаходзе газавага воданагравальніка, усталяванага ў ванным пакоі.