У Карэліцкім раёне перакуліўся Peugeot з кампаніяй маладых людзей, ёсць загінулы
19.02.2018 20:51
—
Разное
Фота: gaigrodno.by
У Карэліцкім раёне перакуліўся Peugeot з кампаніяй маладых людзей. Здарэнне адбылося ўначы. Трое хлопцаў і дзяўчына пасля закрыцця бара на легкавіку паехалі ў Мір, каб на аўтазапраўцы набыць алкаголь. Ніхто з іх не быў прышпілены рамянём бяспекі.
Як інфармуе прэс-служба ДАІ Гродзенскай вобласці, на прамым участку дарогі 21-гадовы кіроўца, вадзіцельскі стаж якога складаў 2,5 гады, у снегапад не саўладаў з кіраваннем. У выніку машына апынулася ў левым кювеце, дзе яна перакулілася. Кіроўца выляцеў з салона і загінуў. Паводле папярэдняй інфармацыі, ён быў цвярозы.
Высветлілася, што ўладальнік аўтамабіля сядзеў на пярэднім пасажырскім сядзенні. Ён, а таксама пасажырка з задняга сядзення, атрымалі траўмы і былі шпіталізаваны.