У Баранавіцкім раёне кіроўца збіў раварыстку і ўцёк з месца ДТЗ
19.02.2018 15:29
—
Разное
Фота: gaibrest.by
У Баранавіцкім раёне на дарозе Баранавічы — Гродна невядомы кіроўца збіў раварыстку. Здарэнне адбылося каля 7-й гадзіны раніцы 18 лютага, паведамляе gaibrest.by.
Міліцыя не ведае нават маркі машыны. Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўац, які ехаў у напрамку ад Слоніма да Баранавічаў, збіў 55-гадовую раварыстку, якая рухалася па правым краі праезнай часткі ў спадарожным кірунку. Жанчына з'яўляецца жыхаркай вёскі Гінцэвічы Баранавіцкага раёна.
Пасля наезду кіроўца ўцёк з месца ДТЗ.
Пацярпелая жанчына атрымала цялесныя пашкоджанні, і яе шпіталізавалі ў траўматалагічнае аддзяленне Баранавіцкай гарадской лякарні. Устаноўлена, што раварыстка была ў святлоадбівальнай камізэльцы.
Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.