Мазырскі падлетак скочыў з пятага паверха, калі маці не пусціла яго на вуліцу
19.02.2018 11:40
—
Разное
Фота з сацсетак
Трагедыя адбылася ў пасёлку Крынічны Мазырскага раёна Гомельшчыны: з акна пятага паверху выскачыў 15-гадовы падлетак. Інфармацыя пра здарэнне з'явілася ў сацсетках, піша сайт gomel.today.
Відавочцы кажуць, што падлетак стаяў на ўліку ў псіхіятра. У дзень трагедыі маці не выпусціла хлопца на вуліцу, таму ён выскачыў праз акно.
Паводле неафіцыйнай інфармацыі, падлетак выжыў. Ён знаходзіцца ў лякарні з пераломам ног.