З’явілася відэа з аўтааварыі, у якую ў Гродне трапіла “хуткая”
18.02.2018 21:16
—
Разное
Фота: nеwgrodno.by
З’явілася відэа з аўтааварыі, у якую ў Гродне трапіла “хуткая”. ДТЗ адбылося ўвечары 17 лютага. Легкавік Opel Zafira на скрыжаванні рухаўся на зялёнае святло, яго кіроўца з-за двух рэйсавых аўтобусаў не заўважыў машыну хуткай дапамогі з уключанымі пробліскавымі маячкамі. Адбылося сутыкненне — легкавік урэзаўся ў “хуткую” збоку.
У выніку здарэння пацярпеў адзін чалавек — жанчына-фельчар, якая ад шпіталізацыі адмовілася.