У аўтааварыі на трасе М1 у Брэсцкім раёне пацярпелі 3 чалавекі (фота)

Источник материала:  
16.02.2018 11:27 — Разное
У аўтааварыі на трасе М1 у Брэсцкім раёне пацярпелі 3 чалавекі (фота)
Фота: gaibrest.by

У аўтааварыі на трасе М1 у Брэсцкім раёне пацярпелі 3 чалавекі. ДТЗ адбылося позна ўвечары 15 лютага. Яго справакаваў кіроўца “Аўдзі”, які быў у стане алкагольнага ап’янення. 23-гадовы мужчына ехаў з боку Мінска, яго вёска Цельмы Брэсцкага раёна была ўжо зусім блізка. Перад апошнім скрыжаваннем “Аўдзі” сутыкнулася з “Таётай Ярыс”, якая ехала ў спадарожным накірунку.

Як інфармуе прэс-служба ДАІ Брэсцкай вобласці, у аўтааварыі пацярпелі 33-гадовы кіроўца аўтамабіля “Таёта Ярыс”, жыхар Брэста, і два яго пасажыры (55-гадовы мужчына і 26-гадовая жанчына). Іх шпіталізавалі ў цэнтральную гарадскую бальніцу ў Брэсце.

←"Людям надо платить нормальную зарплату". Лукашенко потребовал поднять заработки учителей и медиков

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика