Пакуль медыкі ратавалі жанчыну, кіроўца “хуткай” узяў яе бранзалет
15.02.2018 17:04
—
Разное
Фота: БЕЛТА
Пакуль медыкі ратавалі жанчыну, кіроўца “хуткай” скраў яе залаты бранзалет. Гэтае здарэнне адбылося ў Лідзе. Як інфармуе афіцыйны прадстаўнік УУС Гродзенскага аблвыканкама Ігар Белазёраў, да праваахоўнікаў звярнулася 36-гадовая мясцовая жыхарка з заявай пра знікненне з яе кватэры бранзалета. Адбылося гэта пасля таго, як яна выклікала хуткую дапамогу. У праваахоўнікаў неўзабаве з’явіўся падазраваны — кіроўца “хуткай”. Па словах мужчыны, пакуль лекары аказвалі дапамогу, ён вагаўся, але ўсё ж узяў чужую рэч.
Распачатая крымінальная справа.