Пасля аварыі БМВ у Брэсце ратавальнікам давялося дэблакаваць пацярпелую
15.02.2018 09:53
—
Разное
Фота: mchs.gov.by
Дапамога ратавальнікаў спатрэбілася пасля дарожнай аварыі, якая адбылася ўвечары 14 лютага ў Брэсце, паведамляе сайт МНС.
Звесткі пра ДТЗ на вуліцы лейтэнанта Рабцава ратавальнікі атрымалі ў 20.36. На месцы выкліку высветлілася, што ў аварыю трапіў аўтамабіль "БМВ-523". Яго кіроўца не справіўся з кіраваннем і ўрэзаўся ў дрэва. Мужчына выбраўся з аўто сам, а пасажырка апынулася заблакаваная.
Ратавальнікі дэблакавалі дзяўчыну з дапамогай спецыяльнага прыстасавання. Пасля агляду брыгадай хуткай меддапамогі пацярпелую шпіталізавалі ў абласную лякарню з траўмамі рознай ступені цяжкасці.