Уначы 15 лютага ў Беларусі прагназуюць да 17 градусаў марозу
14.02.2018 13:34
—
Разное
Фота: БЕЛТА
Воблачнае з праясненнямі надвор'е чакаецца ў Беларусі 15 лютага. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавялі супрацоўнікі Рэспубліканскага цэнтру па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У асобных раёнах прагназуецца невялікі снег. Уначы і зранку месцамі будзе слабы туман, на асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер чакаецца усходні, паўднёва-ўсходні 3-8 метраў за секунду.
Уначы тэмпература паветра будзе ад 5 да 11 градусаў ніжэй за нуль, пры праясненнях — 12-17 градусаў марозу. Удзень прагназуецца -1...-6 градусаў.