Мінчук на Iveco урэзаўся ў прыпаркаваны на ўзбочыне ГАЗ і збіў дарожных рабочых

Источник материала:  
14.02.2018 12:12 — Разное
Мінчук на Iveco урэзаўся ў прыпаркаваны на ўзбочыне ГАЗ і збіў дарожных рабочых
Фота: ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама

Чатыры чалавекі атрымалі траўмы ў выніку ДТЗ, якое адбылося на 103-м кіламетры аўтадарогі Мінск — Гомель у Асіповіцкім раёне. 

Мікрааўтобус Iveco на хуткасці ўрэзаўся ў прыпаркаваны на ўзбочыне ГАЗ, які належыць мясцоваму дарожна-эксплуатацыйнаму ўпраўленню. Пасля гэтага "бусік" збіў двух рабочых, якія расстаўлялі дарожныя знакі.

У каментары sb.by старшы інспектар аддзялення па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама Таццяна Старасотнікава распавяла падрабязнасці інцыдэнту. За рулём мікрааўтобуса быў 24-гадовы мінчук. У нейкі момант ён страціў увагу да дарогі, што і стала прычынай аварыі. 

У выніку кіроўца атрымаў асколачны пералом сцягна са зрушэннем, 26-гадовы пасажыр яго "бусіка" — закрыты пералом пляча, пералом таза і ўнутрыбрушны крывацёк. Шпіталізацыя спатрэбілася і двум рабочым. 38-гадовы мужчына атрымаў закрыты пералом рэбраў, закрыты пералом сцягна са зрушэннем, выцятыя раны галавы, а яго 43-гадовы калега — закрытую чэрапна-мазгавую траўмуа і сціснуты пералом лобнай косткі.

Як заявіла афіцыйная прадстаўніца ўпраўлення Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці Аксаны Салянюк, парваахоўнікі пачалі крымінальную справу за парушэнне правілаў дарожнага руху, што пацягнула па неасцярожнасці прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў.

←Калинин: Каждый гражданин должен иметь квартиру, разрабатывается новая ипотечная программа

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика