З інтэрната БДУ зваліўся хлопец і разбіўся насмерць
12.02.2018 19:20
—
Разное
Фота з сацсетак
Трагічнае здарэнне адбылося 12 лютага ў адным са студэнцкіх інтэрнатаў на вуліцы Кастрычніцкай у Мінску. З акна інтэрната БДУ зваліўся хлопец і разбіўся насмерць. Гэтую інфармацыю парталу tut.by пацвердзілі ў Следчым камітэце.
Паводле неафіцынай інфармацыі, цела выявішлі каля ўваходу ў будынак.
Блогер Максім Пушкін паведаміў у Твітары, што хлопец скочыў з вышыні сам. "Паводле некаторай інфармацыі, праз дзяўчыну. Сварыўся з ёй на гаўбцы і пры ёй жа і скочыў", — дадаў блогер
Афіцыйная прадстаўніца ўпраўлення Следчага камітэта па Мінску Марына Дранькова дадала, што загінуламу 22 гады. Ці з'яўляецца ён студэнтам, не ўдакладняецца. На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група, яе працу каардынуе намеснік начальніка УСК па Мінску.