Паляўнічы застрэліў сабаку, але судзілі яго толькі за страляніну ў пасёлку

Источник материала:  
12.02.2018 15:31 — Разное
Паляўнічы застрэліў сабаку, але судзілі яго толькі за страляніну ў пасёлку
Фота: pixabay.com

Суд Пінскага раёна і горада Пінска аштрафаваў мясцовага жухара за стральбу ў населеным пункце 122,5 рубля (5 базавых велічыняў).

Такім прысудам незадаволены яго сусед Мікалай Хрысценка, які заявіў у міліцыю пра здарэнне — стральбу і забойства сабакі, піша sb.by. Хрысценка хоча, каб на суседа пачалі крымінальную справу. "Ён сабаку забіў. А пакаралі толькі за стральбу ў дачным пасёлку. Усё роўна, што ў паветра страляў, а не ў сабаку, і не падвяргаў небяспецы навакольных, страляючы карцеччу 6-8 мм ва ўмовах дачнай забудовы", — кажа мужчына. 

Хрысценка распавядае, што ў лістападзе 2017 года на лецішча, дзе ён пастаянна пражывае, прыбіўся пародзісты сабака — рускі ганчак. Мужчына пачаў шукаць ранейшага гаспадара праз таварыства паляўнічых і рыбаловаў, размясціў абвестку ў інтэрнэце. Але знайсці гаспадара не паспеў: сабака зайшоў на іншы ўчастак, гаспадар якога застрэліў жывёлу. 

Па словах Хрысценкі, міліцыянт адмовіўся пачынаць крымінальную справу па яго заяве: "Праз нейкі час участковы мне растлумачыў, што здарэнне не цягне на крымінальную справу аб жорсткім абыходжанні з жывёламі, бо сабака загінуў маментальна, не мучыўся, што паляўнічага прыцягнуць толькі за стральбу ў населеным пункце".
 
Дарэчы, на самога Хрысценку склалі адміністрацыйны пратакол за парушэнне правілаў утрымання жывёл, бо ён дазволіў сабаку выйсці з тэрыторыі свайго ўчастку.

←Леонид Заяц: Мы подошли к цифре 5 миллирдов долларов валютной выручки

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика