У Брэсце сутыкнуліся маршрутка і таксоўка: 5 чалавек траўмаваныя
11.02.2018 12:57
—
Разное
Фота: ДАІ
У Брэсце сутыкнуліся марштурка і таксоўка. Як перадае прэс-служба Брэсцкай абласной ДАІ, інцыдэнт адбыўся раніцай 11 лютага на скрыжаванні вуліц Арлоўскай і Гаўрылава. Кіроўца маршруткі не саступіў шлях таксоўцы, якая ішла па галоўнай дарозе. Святлафоры ў той час не працавалі — было прыкладна 6.50.
У выніку аварыі пацярпелі трое жанчын і двое мужчын. Мужчыны былі адпушчаныя дадому пасля аказання медыцынскай дапамогі. Усяго ў маршрутцы было 10 чалавек, у таксоўцы — двое. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.