У Клецкім раёне гарэў трохпавярховік: 1 чалавек загінуў, 3 уратаваныя
11.02.2018 10:51
—
Разное
Фота: МНС
У Клецкім раёне на пажары ў трохпавярховым доме загінуў чалавек, трое ўратаваныя. Здарэнне адбылося ў другой палове дня 10 лютага ў аграгарадку Яновічы. На момант прыезду пажарных было моцнае задымленне ў кватэры на другім паверсе. Выратавальнікі знайшлі ў ёй труп гаспадара, мужчыны 1973 года нараджэння.
З кватэры, якая размяшчалася на адзін паверх вышэй, уратавалі маладую жанчыны 1994 года нараджэння і яе маленькага сына, а таксама жанчыну-пенсіянерку.
З суседніх кватэр эвакуявалі яшчэ 11 чалавек. У выніку пажару выгарэў пакой 4х4 метры, закураныя сцены і маёмасць. Прычыны пажару высвятляюцца. Мяркуецца, што ўзгаранне пачалося праз неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні, перадае прэс-служба Мінскага абласнога ўпраўлення МНС.