У Гродне мужчына выклікаў таксі і выпаў з акна на брыль шматкватэрнага дома

Источник материала:  
09.02.2018 21:17 — Разное
У Гродне мужчына выклікаў таксі і выпаў з акна на брыль шматкватэрнага дома
Фота: sb.by

У Гродне мужчына выклікаў таксі і выпаў з акна на брыль шматкватэрнага дома. Ён быў у стане моцнага алкагольнага ап’янення і ў нейкі момант страціў раўнавагу ды паляцеў уніз. Хуткую дапамогу выклікаў таксіст, на месца здарэння прыехала і міліцыя.

Праваахоўнікі высветлілі, што мужчына распіваў спіртныя напоі з сябрамі, а пасля планаваў на таксі вярнуцца дахаты. Перад падзеннем ён выбіў сваім целам акно (на якім паверсе гэта адбылося, не паведамляецца). Па факце здарэння праводзіцца праверка, аднак пакуль ніякага крымінальнага падтэксту не выяўлена. Пацярпелы атрымаў шматлікія пераломы, за яго жыццё змагаюцца лекары, інфармуе прэс-служба гродзенскай міліцыі.

←В магазинах "Евроопта" из-за "черной пятницы" образовались очереди

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика