У суботу ў Беларусі прагназуюць снегапад
09.02.2018 14:36
—
Разное
![У суботу ў Беларусі прагназуюць снегапад](http://www.21.by/pub/news/2018/02/1518177392282539.jpg)
Фота: pixabay.com
Воблачнае надвор'е прагназуецца ў Беларусі ў суботу, 10 лютага. Пра гэта інфармагенцтву БЕЛТА распавялі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
На большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе снег, мокры снег. У асобных раёнах магчымы туман, галалёд, месцамі на дарогах галалёдзіца. Вецер чакаецца паўночна-ўсходні 3-8 метраў за секунду.
Тэмпература паветра ўначы будзе ад нуля да 6 градусаў марозу. Удзень чакаецца -4...+1.