Гродзенец на Porsche Cayenne не стаў чакаць святлафор і паехаў праз газон
Кадр з відэа
Гродзенская ДАІ затрымала кіроўцу, які груба парушыў правілы дарожнага руху, піша сайт gaigrodno.by.
Сам інцыдэнт адбыўся 7 лютага на кальцавой развязцы ў мікрараёне "Форты". Кіроўца Porsche Cayenne з расійскімі нумарамі, які ехаў з бульвара Ленінскага камсамола ў напрамку вуліцы Болдзіна, апынуўся ў чарзе перад святлафорам, на якім загарэўся чырвоны сігнал. Мужчына не стаў чакаць дазвольнага сігналу, а аб'ехаў аўтамабілі, якія стаялі перад ім у двух шэрагах, па газоне і тратуары.
Увесь інцыдэнт зняў на відэарэгістратар відавочца з іншага аўтамабіля і выклаў у інтэрнэт.
8 лютага парушальніка даставілі ў ДАІ, дзе на яго склалі шэраг пратаколаў. Кіроўцам Porsche Cayenne выявіўся 24-гадовы гродзенец. Ён пагадзіўся з парушэннямі.
Мужчына мае беларускае пасведчанне на права кіравання транспартам, але пры разглядзе ён дакумент не паказваў.