У Кітаі ў зоне будаўніцтва метро абрынулася дарога, ёсць загінулыя
08.02.2018 09:26
—
Разное
Фота: Guangzhou Daily
У Кітаі ў зоне будаўніцтва метро абрынуўся ўчастак дарогі, загінулі 8 чалавек, пацярпелі 9, траіх шукаюць ратавальнікі. Як інфармуюць кітайскія СМІ, здарэнне адбылося ў горадзе Фашань. У тунэлі на будаўнічай пляцоўцы раптоўна з’явілася вада. Яна і стала прычынай абвалу.