Мужчына прымёрз босымі нагамі да жалезнага даху дома

Источник материала:  
07.02.2018 15:18 — Разное
Мужчына прымёрз босымі нагамі да жалезнага даху дома
Фота: facebook.com/odesapolice

Мужчына прымёрз босымі нагамі да жалезнага даху аднапавярховага прыватнага дома. Ён не мог паварушыцца і пачаў клікаць на дапамогу. Пра гэтае здарэнне ў Адэсе на сваёй старонцы ў Facebook распавядае патрульная паліцыя Адэскай вобласці Украіны.

Позна ўвечары 6 лютага праваахоўнікаў выклікалі суседзі, якія пачулі крыкі мужчыны. Для таго, каб дапамагчы пацярпеламу, знайшлі механічны пад’ёмнік. Паліцэйскія здолелі вызваліць ногі з лядовага палону, мужчыну перадалі медыкам. Пра яго стан здароўя нічога не паведамляецца. Дарэчы, пацярпелы не змог патлумачыць, што ён рабіў босы ў мароз на даху.

←"Можно ли купить квартиру за биткоин или майнить на балконе?" Простые вопросы о криптовалютах

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика