Удзень 8 лютага ў Беларусі будзе ад -5 да +1 градуса
07.02.2018 15:37
—
Разное
Фота: БЕЛТА
У чацвер у Беларусі чакаецца воблачнае надвор'е, уначы — з праясненнямі. Пра гэта інфармуе агенцтва БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Уначы пераважна па поўдні краіны, а зранку і ўдзень на большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдзе снег. Удзень па Брэстчыне і Гомельшчыне чакаецца мокры снег, слабы галалёд. На асобных участках дарог будзе галалёдзіца. Вецер прагназуецца ўсходні, паўднёва-ўсходні 4-9 метраў за секунду.
Уначы слупок тэрмометра пакажа ад 2 градусаў марозу па паўднёвым захадзе да -13 па поўначы. Удзень прагназуецца -5... +1.