Мінчук здымаў у Баранавічах пакоі ў кватэрах, каб іх абкрадаць
Фота: sudexpert.gov.by
Мінчук здымаў у Баранавічах пакоі ў кватэрах, каб іх абкрадаць. Як інфармуе сайт sudexpert.gov.by, 33-гадовы мужчына дзейнічаў па аднолькавай схеме. Ён прыязджаў у Баранавічы, знаходзіў пенсіянераў, якія здавалі пакоі і не цікавіліся дакументамі. Пасля знікалі грошы і камп’ютарная тэхніка. Праваахоўнікам вядома пра тры такія выпадкі.
Мужчыну знайшлі па адбітках пальцаў, якія ён пакінуў на месцы здарэння. Раней зламыснік ужо меў праблемы з законам, быў асуджаны. Пасля чарговага крадзяжу мінчук з’язджаў у Расію. Калі яго затрымалі, высветлілася, што скрадзеную маёмасць ён паспеў прадаць, а грошы патраціў. Крымінальную справу распачалі па артыкуле “Крадзеж”.
А ў Мінску хлопец і дзяўчына здымалі кватэры на суткі, каб фасаваць наркотыкі і рабіць закладкі. Іх затрымалі. Высветлілася, што маладыя людзі працавалі на інтэрнэт-краму, якая распаўсюджвае асабліва небяспечны псіхатроп. Зараблялі грошы “на прыгожае жыццё”.