У цэнтры Мінска ў выніку аварыі без цяпла засталіся дзясяткі дамоў (фота)
06.02.2018 16:24
—
Разное
Фота: vk.com/minskenergo
У цэнтры Мінска ў выніку аварыі без цяпла засталіся дзясяткі дамоў. Здарэнне адбылося 6 лютага. У Міхайлаўскім скверы паміж вуліцамі Кірава, Свярдлова і Ленінградскай быў пашкоджаны трубаправод дыяметрам 426 мм, пракладзены 24 гады таму. Ідзе ліквідацыя наступстваў здарэння, інфармуе прэс-служба “Мінскэнерга”.
Часова без цяпла засталіся жыхары двух дзясяткаў жылых дамоў і больш за два дзясяткі адміністрацыйных будынкаў па вуліцах Бабруйская, Ульянаўская, Кірава, Ленінградская, Свярдлова, па Міхайлаўскім завулку, праспекце Незалежнасці, Прывакзальнай плошчы. У іх ліку — гімназія № 75, станцыя метро “плошча Леніна”, прыгарадныя касы. Больш падрабязна гл. тут.
Тэлеканал АНТ паведамляе, што рамонтныя працы могуць скончыцца ўначы.