Мужчыну, які згвалтаваў сваю дачку, асудзілі ў Ляхавічах
Фота: intex-press.by
Суд Ляхавіцкага раёна 6 лютага вынес прысуд мужчыну, абвінавачанаму ў згвалтаванні ўласнай дачкі. Як піша intex-press.by, справа слухалася ў закрытым рэжыме.
Суд прызнаў мужчыну вінаватым у згвалтаванні заведама непаўналетняй і ў гвалтоўных дзеяннях сэксуальнага характару ў дачыненні да заведама непаўналетняй. Ён асуджаны на 13 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Здарэнне адбылося ўвечары 25 жніўня ў кватэры, дзе мужчына жыў са сваёй шматдзетнай сям'ёй. Мамы дзяўчынкі ў той вечар з малодшымі дзецьмі гасцявала ў сваякоў у іншым горадзе. Сям'я не стаяла на прафілактычным уліку.
Адна з знаёмых сям'і распавяла, што за некалькі гадзін да інцыдэнту мужчына выпіваў у яе ў гасцях і каля 10-й гадзіны вечара сышоў дадому. Па дарозе ён сустрэў непаўналетнюю сяброўку сваёй дачкі і стаў да яе чапляцца: заціскаць у кут і мацаць. Яе маці пазней распавяла журналістам, што мужчына быў моцна п'яны і ледзь стаяў на нагах.
Потым мужчына пайшоў дадому, дзе, па звестках следства, "з ужываннем фізічнай сілы" згвалтаваў сваю дачку.
Жонка абвінавачанага распавяла, што за 15 гадоў шлюбу ён ні разу не падняў на яе руку, піў толькі па святах. Адносіны яго да дзяцей яна ахарактарызавала як строгага, але "звычайнага тату". Цяпер яна называе мужа "ненармальным чалавекам".
Дарэчы, раней мужчыну прыцягвалі да крымінальнай адказнасці за злачынствы супраць уласнасці і грамадскай бяспекі.
Прысуд пакуль не набыў законную моц.