Два чалавекі праваліліся пад лёд у цэнтры Мінска
06.02.2018 11:44
—
Разное
Фота: mchs.gov.by
6 лютага каля 10-й гадзіны відавочца затэлефанаваў на нумар 101 і паведаміў ратавальнікам, што ў рацэ Свіслачы знаходзяцца два чалавекі. Здарэнне адбылося ў цэнтры горада непадалёк ад Палаца спорту, інфармуе прэс-служба МНС.
На месцы здарэння супрацоўнікі МНС пабачылі двух мужчын за 100 метраў ад берага. Глыбіня ў тым месцы складае каля 3 метраў. Нецвярозыя мужчыны, якія хацелі перайсці раку, не маглі самастойна выбрацца на бераг.
У 10.12 ратавальнікі разам з работнікамі МГА "ОСВОД" ратавальнай станцыі "Камсамольскае возера" выцягнулі мужчын з дапамогай ратавальнай вяроўкі і дошкі. Выратаваных перадалі медыкам з брыгады хуткай медыцынскай дапамогі.
Паведамляецца, што мужчын шпіталізавалі з агульным пераахаладжэннем.