Мужчына выратаваў 9-гадовага хлопчыка, які праваліўся пад лёд у Смаргоні
06.02.2018 10:04
—
Разное

Фота: pixabay.com
У Смаргоні мужчына выратаваў 9-гадовага хлопчыка, які праваліўся пад лёд. Пра здарэнне паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Гродзенскую абласную арганізацыю Беларускага рэспубліканскага таварыства выратавання на водах.
Другакласнік адной са смаргонскіх школаў выправіўся з бацькам на зімовую рыбалку 3 лютага. У нейкі момант хлопчык застаўся без нагляду. Гуляючы, ён выйшаў на тонкі лёд і праваліўся. Гэта пабачыў і выратаваў яго 49-гадовы мужчына, які рыбачыў непадалёк.
Паведамляецца, што яшчэ тры выпадкі выратавання людзей, якія праваліліся пад лёд, былі зафіксаваныя таксама на возеры Белае ў Гродзенскім раёне. Ад пачатку 2018 года ў Гродзенскай вобласці патануў адзін адзін чалавек, агулам па краіне — 13.